Універсам “Цэнтральны” прадаюць за 10 мільёнаў долараў

Універсам “Цэнтральны” прадаюць за 10 мільёнаў долараў

Кампанія-ўладальнік хоча прадаць універсам “Цэнтральны” за 9 мільёнаў 833 тысячы 800 долараў без ПДВ. Кошт квадратнага метру ацэньваюць у 3 500 долараў.

Агульная плошча ўсіх памяшканняў “Цэнтральнага” – 2,8 тысяч метраў, гандлёвая плошча магазіна на другім паверсе – 838 метраў. За дзень праз універсам праходзіць 60-70 тысяч чалавек. Гэта адзіная буйная крама ў цэнтры гораду. Тут зусім нядаўна зрабілі рамонт.

 

Універсам “Цэнтральны” прадаюць за 10 мільёнаў долараў

“Цэнтральны” адкрыўся ў 1977 годзе. Зараз гэта славутасць гораду, культавае мінскае месца, пра якое здымаюць фільмы, робяць спектаклі і пішуць кнігі.

Кампанія “НП-Сэрвіс” купіла краму ў 2014 годзе. Ёй належыць нерухомасць агульнай плошчай больш за 100 тысяч квадратных метраў.

У “НП-Сэрвіс” пракаментавалі “Еўрарадыё” продаж “Цэнтральнага”. На думку прадстаўніка кампаніі, у продажы няма нічога дзіўнага – яны зарабляюць, у тым ліку, і на продажы нерухомасці:

“Нічога экстраардынарнага я вам паведаміць не магу. Нягледзячы на тое, што мы прадаём сам абʼект, наша кампанія разлічвае там застацца арандатарам памяшканняў для нашай крамы “Хатні”. Мы прадаём шмат сваёй нерухомасці, практычна ўсе абʼекты, якімі мы валодаем. Уласна, гэта галоўная дзейнасць дэвелопера”.

 

Універсам “Цэнтральны” прадаюць за 10 мільёнаў долараў

У пачатку 2018 гадоў у дачыненні да “НП-Сэрвіс” Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па падазрэнні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. Па словах крыніцы, блізкай да кіраўніцтва кампаніі, сума прэтэнзіі была каля 1 мільёну долараў. Аднак ужо ў сакавіку стала вядома, што ўладальнік “НП-Сэрвіс” Іван Беразоўскі кампенсаваў шкоду.

Прадстаўнік “НП-Сэрвіс” запэўніў “Еўрарадыё”, што продаж “Цэнтральнага” з крымінальнай справай ніяк не звязаны.

Акрамя гэтага, нядаўна Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва абнавіў спіс арганізацый, якія не плацяць узносы за сваіх супрацоўнікаў. У спіс увайшло 301 прадпрыемства. Агульная запазычанасць склала 900 тысяч рублёў. Мінскі ўніверсам “Цэнтральны” апынуўся ў гэтым спісе з запазычанасцю ў 12 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі