Унучка Лукашэнкі стала тэлевядучай у спартыўным шоу на БТ

Унучка Лукашэнкі стала тэлевядучай у спартыўным шоу на БТ

Ад 18 верасня на канале "Беларусь 1" стартуе спаборніцкая перадача "Героі". Адной з трох вядучых стала дачка Дзмітрыя Лукашэнкі Дар'я. Сёлета Дар'я Лукашэнка толькі скончыла школу і адразу трапіла на БТ.

“Героі” — гэта па сутнасці фінал спаборніцтваў па пажарна-выратавальным спорце, якія чымсьці нагадваюць "Гульню ў кальмара" і "Галодныя гульні". Дар'я грае ролю наглядчыцы за правіламі гульні.

Арганізатарамі шоў з’яўляюцца Прэзідэнцкі спартыўны клуб, МНС і “Белтэрадыякампанія”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі