Урад больш не будзе рэгуляваць цэны на прадметы раскошы

Ювелірныя вырабы

Ювелірныя вырабы / unsplash

Урад больш не будзе рэгуляваць цэны на тавары, якія адносяцца да прадметаў раскошы і прэміум-класа. А вось на некаторыя "прасцейшыя" тавары цэны падправяць.

З канца кастрычніка да траўня 2025 года будуць дзейнічаць гранічныя максімальныя адпускныя і рознічныя цэны на свежыя агуркі, яблыкі, цыбулю, бульбу, капусту, буракі і моркву. Мытая гародніна ў гэты спіс не ўваходзіць.

Імпарцёраў таксама закрануць пэўныя абмежаванні. Будзе зніжаны памер дазволеных надбавак на грэчку, макароны, сокі, нектары, панчошна-шкарпэткавыя вырабы, керамічную плітку і зубную пасту, гаворыцца ў паведамленні ўрада. Там кажуць, што мэта гэтага рэгулявання — падтрымка айчынных вытворцаў.

Калі ў прадпрымальнікаў ёсць "рэшткі" пералічаных тавараў, то цэны на іх трэба будзе выраўнаваць пад новы дакумент да 25 кастрычніка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі