Урад папросяць замяніць расійскія тэлеканалы на казахстанскія і ўкраінскія
У Магілёве пачалася кампанія "Грамадзянскі кантроль", якую ініцыявалі шэраг незалежных прафсаюзаў і грамадскіх аб'яднанняў.
Кампанія з'яўляецца гарадской і будзе насіць пераважна інфармацыйны характар. Яна скіраваная "на барацьбу з бюракратызмам і разгільдзяйствам".
Таксама актывісты "Грамадзянскага кантроля" збіраюцца звярнуцца ва ўрад з патрабаваннем скараціць колькасць расійскіх тэлеканалаў, якія вяшчаюць у Беларусі, паколькі яны "распальваюць міжнацыянальную варажнечу і варожасць". Яны папросяць іх замяніць на казахстанскія і ўкраінскія, інфармуе БелаПАН.
Фота — Fotolia