Урад вызначыў, як будзе фармавацца пералік тавараў для паралельнага імпарту

Паралельны імпарт — своеасаблівы адказ на санкцыі, уведзеныя супраць РБ / pixabay.com
Паралельны імпарт — своеасаблівы адказ на санкцыі, уведзеныя супраць РБ / pixabay.com

Урад Беларусі вызначыў, як будзе фармавацца пералік тавараў для паралельнага імпарту, якія "з'яўляюцца істотна важнымі для ўнутранага рынку". Адпаведная пастанова (№ 365 ад 3 чэрвеня 2023-га) апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакумент вызначае, што падрыхтоўка прапаноў па згаданых таварах будуць рыхтавацца дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі з улікам аналізу зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб. Для таго, каб пэўны тавар трапіў у пералік, патрэбна абгрунтаванне. Напрыклад, ён не павінен мець аналаг у нашай краіне, альбо яго недастаткова выпускаецца. Далей прапановы разгледзяць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства эканомікі і Камісія па пытаннях прамысловай палітыкі. Апошняя прыме рашэнне аб мэтазгоднасці ўключэння тавара ў пералік, а адпаведную пастанову — Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (яно і адказвае за пералік тавараў для паралельнага імпарту).

Улады Беларусі ўзаконілі пірацтва і паралельны імпарт у пачатку студзеня 2023-га. Было дазволена выкарыстанне без дазволу аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці праваўладальнікаў з краін, "якія здзяйсняюць недружалюбныя дзеянні" супраць Беларусі. Закон распаўсюджваецца на камп'ютарныя праграмы, фільмы, музычныя творы і тэлеперадачы. Гэта своеасаблівы адказ на санкцыі, уведзеныя супраць РБ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі