Урад зацвердзіў спіс сацыяльна значных тавараў з рэгуляванымі коштамі

Урад зацвердзіў спіс сацыяльна значных тавараў з рэгуляванымі коштамі

Савет міністраў зацвердзіў пералік сацыяльна значных тавараў, кошты на якія рэгулююць аблвыканкамы і Мінгарвыканкам не больш як 90 дзён на працягу аднаго года.

Спіс, як піша tut.by, ніколькі не адрозніваецца ад леташняга. У яго ўвайшлі пяць пазіцыяў: бульба, буракі сталовыя, морква сталовая, капуста белакачанная, цыбуля рэпчатая.

Пры гэтым кошты могуць быць нефіксаванымі, калі, напрыклад, бульба будзе прадавацца ўжо мытай або расфасаванай ў пакеты і сеткі з ужываннем кліпсатара.

Год таму ўрад радыкальна скараціў спіс сацыяльна значных тавараў. Кантроль за коштамі абяцалі ўводзіць толькі па меры неабходнасці. Інфляцыя ў 2016 годзе была ніжэйшай за запланаваную (10,6% замест 12%). Найбольш у 2016 годзе падаражэлі паслугі лазняў, "камуналка" і часнык.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі