Урад загадаў, каб узровень беспрацоўя ў Беларусі за год не перавышаў 1%

Урад загадаў, каб узровень беспрацоўя ў Беларусі за год не перавышаў 1%

Савет міністраў вызначыў прагнозы па беспрацоўі на 2018 год. Паквартальныя паказчыкі зацверджаныя пастановай урада № 154 ад 26 лютага 2018 года, паведамляе прэс-служба Саўміна.

Згодна з пастановай урада, узровень зарэгістраванага беспрацоўя ў Віцебскай вобласці на працягу 2018 года не павінен перавышаць 1,3%. У Брэсцкай і Гомельскай абласцях гэты паказчык вызначаны ў 1,2%, у Гродзенскай і Магілёўскай — 1,1%, у Мінскай — 1%. Найменшае прагнознае значэнне зацверджанае для Мінска — 0,5%. Агулам па Беларусі беспрацоўе за год не павінна перавышаць 1%.

"Дакумент прыняты ў адпаведнасці з падпунктам 2.1 пункта 2 дэкрэта прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 г. №3 "Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва", — адзначае прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі