Ураджэнец Беларусі з Нью-Ёрка можа стаць чэмпіёнам свету па боксе (фота)

Знакаміты жыхар ньюёркскага Брукліна баксёр Юрый Форман падняўся на першы радок рэйтынгу WBA у першай сярэдняй вазе (да 69,85 кг). А значыцца, стаў абавязковым прэтэндэнтам на тытул чэмпіёна свету
Форман аспрэчыць тытул у паядынку з чэмпіёнам свету Даніэлем Сантасам. Калі і дзе адбудзецца двубой, хто колькі грошай за яго атрымае, стане вядома 10 жніўня на паседжанні у офісе WBA у Панама Сіці.

Юрый Форман нарадзіўся ў Гомелі ў яўрэйскай сям’і. Калі Юру было 9 гадоў, сям’я пераехала ў Ізраіль. А адтуль у ньюёркскі Бруклін. Цікава, што амерыканцы называюць Юрыя Формана беларусам.







Нагадаем, што яшчэ ніколі ў гісторыі незалежнай Беларусі бокс не быў у нас на такім пад’ёме, як зараз. У хуткім часе за тытулы чэмпіёнаў свету пазмагаецца мінчукі Юрый Раманаў (лёгкая вага) і Сяргей Гулякевіч (другая паўлёгкая вага).

Першым з беларускай тройкі свой тытульны паядынак 22 жніўня правядзе Гулякевіч — з мексіканцам Гуцьерасам.

Падрабязна пра жахі гэтага двубою Еўрарадыё паведаміць сёння ў рэпартажы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі