"Урал" Вадзіма Скрыпчанкі ў гасцях абыграў "Спартак" (відэа)

"Урал" Вадзіма Скрыпчанкі ў гасцях абыграў "Спартак" (відэа)

"Урал" з Екацярынбурга, які трэніруе 39-гадовы беларускі спецыяліст Вадзім Скрыпчанка, атрымаў чарговую перамогу. На гэты раз у гасцях быў абыграны маскоўскі "Спартак" — 1:0. Адзіны гол на 80-й хвіліне забіў Асеведа. Большую частку матча адгуляў беларускі абаронца "Урала" Аляксандр Мартыновіч.

Каманда Скрыпчанкі пасля перамогі ў Маскве замацавалася на шостым месцы ў чэмпіянаце Расіі.

"У кожнай гульні імкнемся паказаць станоўчы вынік, — цытуе словы беларускага трэнера расійскае выданне "Спорт-Экспресс". — Цяпер трэба парадавацца перамозе... Думаю, мы заслужылі павагу заўзятараў "Спартака".

Фота: sport.ru, Прессбол

"Урал" Вадзіма Скрыпчанкі ў гасцях абыграў "Спартак" (відэа)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі