"Усе цэхі працуюць": здаецца, забастоўка на МАЗе скончылася

Рабочыя МАЗа яшчэ нядаўна страйкавалі / Еўрарадыё
Рабочыя МАЗа яшчэ нядаўна страйкавалі / Еўрарадыё

— Як абстаноўка? Працуем. Ніхто не страйкуе. Ва ўсялякім выпадку, у маім цэху, а гэта 100 чалавек. А што там у іншых, я не ведаю, — распавядае Еўрарадыё рабочы МАЗа Аляксей.

Днём раней у чаце рабочых свайго завода ён шукаў інфармацыю аб тым, як стаць сябрам стачкама. Аднак сёння прызнаецца, што яму не да гэтага: "Шмат працы".

— Цэхаў, якія не працуюць, няма. Усе цэхі працуюць. Не працуюць толькі асобныя члены калектыву, — працягвае Вячаслаў, рабочы з іншага цэха. — І то цяпер такога [забастоўкі. — Еўрарадыё] няма, гэта было пару дзён таму, а цяпер практычна ўсе працуюць.

Ці спрабавала кіраўніцтва завода неяк націснуць на працоўных?   

— У розных цэхах, магчыма, усё адбываецца па-рознаму. У нашым цэху мяккая размова — якога-небудзь ціску і запалохвання як такіх няма. Проста кажуць: "Ну калі цябе няма тры гадзіны, то што мы можам зрабіць? У цябе ўжо ёсць прагул — глядзі на будучыню сам". Іх жа [начальнікаў цэхаў. — Еўрарадыё], напэўна, таксама кантралююць: работніка няма на месцы — як так?"

Тым часам з'явілася інфармацыя пра першыя звальненні на МАЗе з-за забастовак. Нашы суразмоўцы чулі пра іх, але асабіста з (ужо былымі) калегамі не знаёмыя.

“Все цеха работают”: кажется, забастовка на МАЗе закончилась

Атрымліваецца, што страйк на гэтым усё — скончыўся?

— Размовы розныя ідуць, але ўсё як звычайна ў людзей: была ўспышка. Калі б яна ў нешта больш глабальнае вылілася, то, магчыма, і астатнія сталі б падымацца. А так усё пайшло на спад, — падсумоўвае Вячаслаў. 

МАЗ — вялікае прадпрыемства, на 1 ліпеня на ім працавала больш за 15 тысяч чалавек. Так што нават рабочыя, якія знаходзяцца ўнутры калектыву, не могуць ахапіць усяго, што там адбываецца. Але факт таксама і ў тым, што забастоўкі, пра якую казала ўсё прадпрыемства, сёння на МАЗе няма.

“Все цеха работают”: кажется, забастовка на МАЗе закончилась

У пачатку тыдня рабочыя некалькіх буйных дзяржаўных заводаў выйшлі на страйк. Хваляваліся БелАЗ, МАЗ, МТЗ, "Беларуськалій" і іншыя. А працоўныя МЗКЦ так і зусім пераплюнулі ўсіх па пратэстных настроях: пачалі крычаць “Сыходзь!"у твар Аляксандру Лукашэнку.

У панядзелак шматтысячны натоўп суровых мужыкоў у спяцоўках да самага вечара хадзіў па сталіцы. У стрыме Еўрарадыё пратэстоўцы заяўлялі пра цвёрдасць сваіх намераў: "Страйкаваць будзем да канца —пакуль ЁН не сыдзе!

Але дзяржава ўсвядоміла пагрозу і пачала процідзейнічаць забастоўшчыкам. У ход пайшлі і адміністрацыйныя меры, і сілавыя. Напрыклад, раніцай 19 жніўня супрацоўнікі АМАПу разагналі пратэстоўцаў каля будынка МТЗ. Два чалавекі былі затрыманыя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі