Усе лідары зборнай Беларусі па муай-тай выйшлі ў паўфінал чэмпіяната Еўропы

На чэмпіянаце Еўропы па муай-тай, які праходзіць у партугальскім Лісабоне, прайшлі чвэрцьфінальныя баі.

Усе зоркі беларускай зборнай выступаюць стабільна добра. Віталь Гуркоў (71 кг) у першым раўндзе чвэрцьфінальнага двубоя накаўтаваў фіна. Андрэй Кулебін (67 кг) таксама датэрмінова расправіўся з туркам. Дзмітрый Варац (63,5 кг) — з французам, Дзмітрый Валент (81 кг) — з іспанцам. Таксама ў паўфінал прабіліся Дзяніс Ганчаронак (91 кг), Аляксей Блізнёў (48 кг) і Сяргей Скіба (51 кг).

Нягледзячы на паспяховы старт і сакрушальную моц, нашай зборнай будзе складана зачапіцца за першае агульнакаманднае месца. На чэмпіянат Еўропы з-за праблемаў з візай не даехалі Аляксей Кудзін (+91 кг) і Цімур Бураў (54 кг). Андрэй Заяц (60 кг) не трапіў у Лісабон праз недахоп фінансавання.

Дзмітрый Варац (справа) пасля двубою з французам

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі