Увага, пошук! Навукоўцы шукаюць яблыкі, якім змены клімату не шкодзяць #ІхНоравы
#ІхНоравы
Навіны з космасу вы самі ведаеце: беларуска Марына Васілеўская не з першага разу, але дабралася да арбіты. Мы расказвалі, што ў яе з сабой ёсць... пудра! Але не такая, пра якую вы падумалі.
Наогул, з навінамі з космасу на сёння ўсё. Пераходзім да навін планеты.
У Газе страшней, чым вы можаце сабе ўявіць
І пачнем з кепскіх. Медыцынскі крызіс у бальніцах Газы дасягнуў неймавернага ўзроўню, кажуць агенцтвы па аказанні дапамогі.
Брыгада хуткай медыцынскай дапамогі здолела прыехаць у адну з бальніц анклава. Медыкі кажуць, што людзі там ляжаць з неапрацаванымі адкрытымі ранамі, не хапае сродкаў для фіксацыі пераломаў, няма ежы.
Няма базавых медыцынскіх прадметаў — нават марлі. Давайце пастараемся не забываць, што проста цяпер у Газе адбываецца катастрофа. Вось што пра яе кажуць у ААН.
Праблемы ў Boeing
Выканаўчы дырэктар Boeing Дэйв Кэлхун сыдзе ў адстаўку на фоне крытыкі кампаніі ў сферы бяспекі палётаў. Усё пачалося ў студзені, калі ў самалёта неўзабаве пасля ўзлёту вылецелі... дзверы.
Ніхто не пацярпеў, але ўсе зноў загаварылі, што са стандартамі бяспекі ў фірмы нешта не тое.
У лісце супрацоўнікам Кэлхун назваў інцыдэнт "пераломным момантам" для Boeing. І сказаў, што кампаніі прыйшлося адрэагаваць на яго "пакорліва і з поўнай празрыстасцю".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.