Увесь украінскі гуманітарны груз прыбыў у Луганскую вобласць
Зараз яго перадаюць Чырвонаму Крыжу, паведаміла ўпаўнаважаная прэзідэнта па пытаннях ўрэгулявання канфлікту на ўсходзе Украіны Ірына Герашчанка.
Паводле яе слоў, гуманітарны груз з Кіева, Харкава і Днепрапятроўска прыбыў у Лісічанск, Старабельск і Севераданецк адпаведна. На афіцыйным сайце прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі паведамляецца, што Украіна сфармавала каля 80 грузавых аўтамабіляў з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Данбаса.