Уводзяць памежную тэрыторыю з Расіяй, але “прававых наступстваў не будзе”

Паводле указа прэзідэнта, усталёўваецца прымежная тэрыторыя ў раёнах, якія мяжуюць з Расіяй.

"Прымежная тэрыторыя — гэта не памежная зона. Прававых наступстваў гэта мець не будзе. Гэта скіравана толькі на стварэнне ўмоваў і ўжыванне сіл і сродкаў органаў памежнай службы для інтарэсаў памежнай бяспекі. У тым ліку, і на ўнутранай мяжы Саюзнай дзяржавы", — апісвае новы указ кіраўнік прэс-цэнтра Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Але аб павялічэнні колькасці памежнікаў каля расійскай мяжы гаворкі не ідзе, дадае Аляксандр Цішчанка.

“Цяпер там няма памежных атрадаў. Але часам, пры неабходнасці, там праводзяць дзейнасць мабільныя падраздзяленні. Гэтая мера павялічэнне колькасці не прадугледжвае. Гаворка ідзе пра умовы падраздзяленняў, якія задзейнічаныя для памежнай бяспекі на участку”, — даводзіць прадстаўнік памежнага камітэта.

У расійскай памежнай службе новаўвядзенні Беларусі пакуль ніяк не каментуюць.

Пакуль ніякіх каментарыяў і афіцыйных заяваў няма”, — каротка адказваюць у памежнай службе Расіі.

Ва увядзенні памежнай тэрыторыі няма ніякай палітыкі, гэта прывядзенне мяжы ў парадак, выказваецца эксперт Юры Шаўцоў:

“З расійскага боку існуе практычна ўся інфраструктура мяжы і час ад часу яна ўзнікае, калі трэба пракантраляваць паток тавараў з Беларусі. Беларусь проста пазней за Расію будуе гэтую інфраструктуру. За апошні месяц прынята шмат пастаноў, якія тычацца мяжы”.

Юры Шаўцоў звязвае такую меру з навядзеннем парадку на памежжы з суседнімі краінамі.

Памежны кантроль пашпартоў на мяжы Расіі і Беларусі фактычна адсутнічае з 1997 года, калі былі падпісаныя дамовы аб Саюзнай дзяржаве.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі