Ва Украіне ацанілі, колькі вагнераўцаў знаходзіцца ў Беларусі
Украінскі памежнік / facebook.com/pivnichniy.kordon
Украіна ацаніла, колькі вагнераўцаў можа знаходзіцца ў Беларусі — да 8 тысяч. Пры любой правакацыі абяцаюць "рашучыя дзянні" у адказ.
Наступальных груповак Расіі на тэрыторыі нашай краіны няма. Але ў той жа час Расія працягвае выкарыстоўваць тэрыторыю Беларусі, як плацдарм для вайсковай авіяцыі і базу для падрыхтоўкі сваіх падряздзяленняў. Пра гэта кажа спікер Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка.
— Падраздзяленні дзяржпамежслужбы Украіны добра разумеюць пагрозы, якія могуць быць з кірунку Беларусі, і разам з іншымі складнікамі Сіл абароны Украіны знаходзяцца ў пастаяннай гатоўнасці да рэагавання на магчымыя правакацыі з боку суперніка і рашучых дзеянняў у адказ, — сказаў Дземчанка.
Па дадзеных памежнай службы Украіны, у Беларусі таксама каля 2 тысяч вайскоўцаў з рэгулярнай арміі Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.