Ва Украіне афіцыйна абвешчана пра перамогу на выбарах Уладзіміра Зяленскага

Ва Украіне афіцыйна абвешчана пра перамогу на выбарах Уладзіміра Зяленскага

30 красавіка ЦВК Украіны афіцыйна абвясціў пра перамогу на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага, інфармуе hromadske.ua. У другім туры ён набраў 73,22% галасоў выбарцаў (13,5 млн чалавек). Яго сапернік дзейны прэзідэнт Пётр Парашэнка атрымаў 24,45% (4,5 млн). Агульная яўка склала 61,37%.

Цяпер Вярхоўная Рада мусіць прызначыць дзень інаўгурацыі новаабранага ўкраінскага прэзідэнта. Гэта мусіць адбыцца не пазней, як праз 30 дзён пасля афіцыйнага абвяшчэння вынікаў выбараў. Раней каманда Зяленскага заяўляла пра зацягванне тэрміну абвяшчэння вынікаў. Нібыта, парламент можа прызначыць дату, пасля якой Зяленскі ўжо не зможа яго распусціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі