Ва Украіне беларуса вінавацяць у абароце наркотыкаў у асабліва буйным памеры

Юрый Гарупа

Юрый Гарупа / facebook.com

Ва Украіне беларуса вінавацяць у абароце наркотыкаў у асабліва буйным памеры. 37-гадоваму Юрыю Гарупе пагражае да 12 гадоў зняволення.

Пра затрыманне 23 студзеня грамадзяіна Беларусі ў Хмяльніцкім паведаміла мясцовая паліцыя. У яго быў "вялікі пакет з крышталічным рэчывам". Экспертыза паказала, што гэта "сінтэтычны наркотык PVP у асабліва буйных памерах". Распачатая крымінальная справа.

Высветлілася, што затрыманы — гэта Гарупа, які калісьці служыў у палку Каліноўскага. "Нашай ніве" паведамілі ў падраздзяленні, што ён пакінуў яго ў канцы 2022 года. Апошнім месцам службы Юрыя Гарупы быў 2-гі Інтэрнацыянальны легіён Узброеных сіл Украіны. Паліцыя паведамляе, што на момант арышту ён стала жыў у Хмяльніцкім.

Беларус прыехаў ва Украіну з Польшчы пасля акупацыі Расіяй Крыма ў 2014-м, быў у "Правым сектары". Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ў 2022-м Гарупа далучыўся да беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць супраць расійскіх акупантаў. У красавіку 2022-га ён быў паранены, меў кантузію.

Ва Украіне беларуса вінавацяць у абароце наркотыкаў у асабліва буйным памеры
hm.npu.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі