Ва Украіне будуць штрафаваць і арыштоўваць за нашэнне георгіеўскіх стужак

Ва Украіне будуць штрафаваць і арыштоўваць за нашэнне георгіеўскіх стужак

Ва Украіне будуць штрафаваць і арыштоўваць за нашэнне георгіеўскіх стужак. 16 траўня Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла законапраект аб забароне вырабу і прапаганды георгіеўскай стужкі. Яго падтрымалі 238 дэпутатаў (неабходна было не менш за 226), піша “Украінская праўда”.

Спікер Рады Андрэй Парубій перад галасаваннем заявіў, што “сёння ідзе вайна і георгіеўская стужка стала сімвалам акупацыйнай вайны Расійскай Федэрацыі супраць Украіны”.

Дакумент прадугледжвае штраф (30-95 долараў), адміністрацыйны арышт (да 15 сутак) з канфіскацыяй стужкі. За паўторнае парушэнне штраф можа скласці да 190-200 долараў. Выключэнне зрабілі для ўзнагарод Другой сусветнай вайны, у афармленні якіх выкарыстоўваецца георгіеўская стужка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі