Ва Украіне тысяча чалавек штурмавала раённы аддзел міліцыі (відэа)
Увечары 1 ліпеня жыхары пасёлка Врадзіеўка Мікалаеўскай вобласці патрабавалі прыцягнуць да адказнасці міліцыянтаў-гвалтаўнікоў.
Як лічаць жыхары, аднаго з міліцыянтаў яго калегі спрабуюць "адмазаць". Зараз ён знаходзіцца на волі. Абараняючыся, міліцыянты выкарысталі балончыкі са слёзацечным газам. Па сведчаннях некаторых удзельнікаў беспарадкаў, супрацоўнікі міліцыі стралялі, ёсць параненыя.
Як паведамляе УНІАН, па факце нападу распачатая крымінальная справа. Сваіх пасадаў пазбавіліся кіраўнікі раённай і абласной міліцыі.
Нагадаем, 26 чэрвеня трое мужчын зацягнулі ў аўтамабіль 29-гадовую жанчыну, вывезлі яе ў лес, збілі і згвалцілі. Зараз пацярпелая знаходзіцца ў аддзяленні нейрахірургіі горада Мікалаева, у яе дыягнаставалі адкрытыя пераломы чэрапа, рэзаныя раны на галаве, твары, гематомы. Двое з нападнікаў з'яўляюцца міліцыянтамі, адзін — таксіст.