У Кіеве сутыкнуліся самалёты, адзін з іх — беларускай кампаніі (фота)

19 лютага на стаянцы захавання авіятэхнікі каля аэрапорта "Барыспаль" ва Украіне сутыкнуліся два самалёты. Як інфармуе ТСН, на самалёце Ан-26Б EW-246TG (менавіта на ім на фота можна пабачыць чырвона-зялёны сцяг) персанал рыхтаваў рухавікі для тэхнічнага прагону. Паводле сайта aviation-safety.net, Ан-26Б EW-246TG належыць зарэгістраванай у Беларусі кампаніі Genex Ltd.

У выніку памылкі рухавікі запрацавалі на максімум і самалёт зрушыўся з месца. Ён сутыкнуўся з самалётам Як-40 UR-MIG. Цяпер праводзіцца расследаванне.

Паведамляецца, што стаянка знаходзіцца ў горадзе Барыспаль, яна абслугоўваецца структурамі Міністэрства абароны Украіны.


Фота: aerovokzal.net.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі