Ва Украіне ў палон трапіў яшчэ адзін беларус, які ваяваў на баку Расіі — СМІ

Яўген Камянькоў

Яўген Камянькоў / МУС Беларусі

Ва Украіне ў палон трапіў беларус Яўген Камянькоў, які ваяваў на баку Расіі, перадае "Радыё Свабода".

Камянькоў нарадзіўся ў Бабруйску 17 сакавіка 1999 года. Ва Украіне ён ваяваў у складзе 255-га гвардзейскага мотастралковага палка Сухапутных войскаў РФ. Мяркуецца, што ў палон хлопец трапіў увесну 2024 года падчас баёў пад Ваўчанскам на Харкаўшчыне.

Дарэчы, у Беларусі ён быў абвешчаны ў вышук у ліпені 2022 года. Адпаведная абвестка з'явілася ў тг-канале МУС. Паведамлялася, што 23-гадовы жыхар Бабруйска сышоў з манастыра "Афанасія" ў Брэсце разам з 13-гадовым Аляксеем Лазюком. Падлетка праз некалькі дзён знайшлі ў падмаскоўным горадзе Пушкіна. Пра зніклага Камянькова тады ніякіх звестак не публікавалася.

На фота з украінскага палону, якое мае Радыё "Свабода", мужчына падобны да Камянькова з фота з арыенціроўкі беларускага МУС: у іх супадаюць колер вачэй, форма носу і росту валасоў на лобнай частцы галавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі