Ва Украіне забіты карэспандэнт New York Times
Пашпарт Брэнта Рэно
Карэспандэнт New York Times Брэнт Рэно забіты ў Ірпені пад Кіевам. Пра гэта паведаміў начальнік паліцыі Кіеўскай вобласці Андрэй Небітаў.
Яшчэ адзін журналіст быў паранены. Цяпер яго спрабуюць вывесці з зоны баявых дзеянняў.
Журналісту Брэнту Рэно быў 51 год. Ён сусветна вядомы рэжысёр-дакументаліст і фатограф. Апошнія некалькі гадоў супрацоўнічаў з NYT. Па словах Небітава, Рэно быў застрэлены расейскімі вайскоўцамі. Ён першы загінулы грамадзянін ЗША на вайне ва Украіне.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.