Ва Украіне загінулі два дальнабойнікі з Беларусі

Беларускія дальнабойнікі трапілі пад абстрэл ў горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці / @korostentoday
Беларускія дальнабойнікі трапілі пад абстрэл ў горадзе Корасцень Жытомірскай вобласці / @korostentoday

Беларускія дальнабойнікі, якія трапілі пад абстрэл ў Жытомірскай вобласці, памерлі, піша папулярнае беларускае навінавае медыя.

Пра пацярпелых беларусаў напярэдадні паведаміў мэр горада Корасцень Уладзімір Маскаленка, калі расказваў пра наступствы абстрэлу горада. Паводле яго слоў, у беларусаў былі траўмы, несумяшчальныя з жыццём, яны ў бальніцы. Гэта дальнабойнікі, якія папрасіліся перачакаць і "не ведалі, што якраз з беларускіх аэрадромаў вылецяць расійскія самалёты, будуць бамбіць горад Корасцень".

Адзін з загінулых — Дзмітрый Шылец, яму 38 гадоў. Да апошняга ён быў у рэанімацыі, родным паведамілі пра 100-адсоткавы апёк цела, а таксама апёкі верхніх дыхальных шляхоў. Другі — 34-гадовы Іван Рогаў, які знаходзіўся з Дзмітрыем у машыне падчас ракетнага ўдару.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі