Ва Украіне загінуў лютэранскі студэнт-багаслоў з Гродна

Міхаіл Шавельскі / facebook.com/mikhail.shavelski
Міхаіл Шавельскі / facebook.com/mikhail.shavelski

Ва Украіне 11 кастрычніка памёр ад атрыманых ранаў 21-гадовы беларускі студэнт Міхаіл Шавельскі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Евангелічна-Аўгсбургскай царквы ў Польшчы.

Да прыезду ў Польшчу Шавельскі вывучаў псіхалогію ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы. Хлопца адлічылі па палітычных матывах, яго чакаў прызыў у беларускае войска.

Міхаіл перабраўся ў Польшчу, дзе з студзеня 2021-га пачаў багаслоўскае навучанне ў Хрысціянскай тэалагічнай акадэміі ў Варшаве.

Даведаўшыся пра напад Расіі на Украіну, Шавельскі перапыніў навучанне і адправіўся на падтрымку ўкраінскім вайскоўцам. Як перадае Радыё "Свабода", Міхаіл быў парамедыкам батальёна "Тэрор" і поўз да параненага, калі ў яго самога пацэліў асколак.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі