Ва Ушачах з мінулага года дзейнічала порнастудыя
У порнастудыі ва Ушачах / Скрыншот з відэа МУС
Ва Ушачах са жніўня мінулага года дзейнічала порнастудыя. Яе ліквідавала міліцыя. Вядомая не толькі ўладальніца нелегальнага бізнесу, але і больш за 40 пакупнікоў кантэнту, паведамляе прэс-служба МУС Беларусі.
Сілавікі выйшлі на порнастудыю пасля таго, як аператыўную інфармацыю пра яе атрымалі бабруйскія аператыўнікі. Высветліліся, што яе заснавала 18-гадовая жыхарка Віцебшчыны. Порна яна здымала ў сябе дома (там знайшлі камп'ютарную тэхніку, фота- і відэаапаратуру, рэквізіт і дэкарацыі). У якасці акцёраў прыцягвала сваіх знаёмых, удзельнічала ў здымках і сама. Ролікі прадаваліся праз спецыяльна створаны тг-канал. За адно відэа плацілі 80 рублёў.
Крымінальную справу распачалі па факце вырабу і распаўсюду парнаграфічных матэрыялаў. Гаспадыні порнастудыі пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.