Ва Ушацкім раёне раённая газета апублікавала спіс ухілістаў ад службы ў войску
Беларускі вайсковец
Ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці раённая газета "Патрыёт" апублікавала спіс ухілістаў ад службы ў беларускім войску. У ім трое хлопцаў ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Паведамляецца, што яны аб'яўлены ў вышук. Пры гэтым пададзены не толькі імя, імя па бацьку і прозвішча, але і іх дакладныя адрасы — у гарадскім пасёлку Ушачы і ў вёсцы Слабада.
На прызыўную камісію ва Ушацкім раёне з'явіліся 64 прызыўнікі. 24 з іх атрымалі адтэрміноўкі (у асноўным для працягу вучобы), 15 залічылі ў запас, 25 былі прызнаныя прыдатнымі для службы, з іх на тэрміновую службу адправілі 21 чалавека.
У Беларусі ўсё часцей сталі праходзяць суды над ухілістамі. Не ўсіх караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, некаторых асудзілі на зняволенне ў калоніі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.