За нежаданне ісці ў войска беларус атрымаў 360 гадзін грамадскіх работ

Некаторыя прызыўнікі баяцца, што іх "адправяць на вайну"

Некаторыя прызыўнікі баяцца, што іх "адправяць на вайну" / sb.by

21-гадовага жыхара Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці прызналі вінаватым ва ўхіленні ад мерапрыемстваў па прызыву на вайсковую службу. За нежаданне ісці ў войска ён атрымаў 360 гадзін грамадскіх работ, паведамляе bykhov.by. Такі ж прысуд нядаўна ў Мінску атрымаў 20-гадовы хлопец, які замест службы ў войску з'ехаў у Паўднёвую Карэю працаваць мадэллю.

Ніякіх паважных прычын няяўкі ў ваенкамат юнак не меў. А паколькі яму пад подпіс патлумачылі абавязкі прызыўніка, а таксама папярэджвалі аб крымінальнай адказнасці ў выпадку ўхілення, была распачата крымінальная справа. У судзе ён прызнаў сваю віну.

Падобныя суды над ухілістамі ў Беларусі праходзяць усё часцей. Толькі ў Магілёве за ўхіленне ад вайсковай службы прыцягнулі да крымінальнай адказнасці 17 чалавек. Нярэдка іх робяць паказальнымі. Не ўсіх караюць штрафамі ці адпраўляюць на грамадскія працы, некаторых асудзілі на зняволенне ў калоніі. Вясной у Брэсце малады чалавек у судзе заявіў, што не з'явіўся ў ваенкамат у названы ў позве тэрмін, бо "не хацеў ісці ў войска" — "баяўся, што адправяць на вайну".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі