У ваенкамаце ў Бярозе судзілі мясцовага жыхара, які ад прызыву ўцякаў за мяжу

Ваенкамат у Бярозе

Ваенкамат у Бярозе / bereza.by

У ваенкамаце ў Бярозе судзілі мясцовага жыхара, які ад прызыву ўцякаў за мяжу. Маладога чалавека аштрафавалі на 4440 рублёў, паведамляе служба інфармацыі пракуратуры Брэсцкай вобласці.

Высвятляецца, што зімой 20-гадовы ўраджэнец Бярозаўскага раёна ў будынку міліцыі Фрунзенскага раёна Мінска атрымаў позву. Ён мусіў з'явіцца ў бярозаўскі ваенкамат 24 лютага 2023-га, якраз на ўгодкі расійскага паўнамаштабнага ўварвання ва Украіну. На медасведчанне хлопец не з'явіўся. Калі стала вядома, што ён за мяжой, распачалі крымінальную справу. Пасля вяртання ў Беларусь яго затрымала міліцыя.

Суд зрабілі выязным спецыяльна — у будынак ваенкамата сабралі прызыўнікоў, якіх папярэдзілі, што іх можа чакаць за ўхіленне ад службы ў войску.

Суды над ухілістамі (у тым ліку і паказальныя) праходзяць у розных гарадах Беларусі. Вясной у Брэсце малады чалавек у судзе заявіў, што не з'явіўся ў ваенкамат у названы ў позве тэрмін, бо "не хацеў ісці ў войска" — "баяўся, што адправяць на вайну".

У ваенкамаце ў Бярозе судзілі мясцовага жыхара, які ад прызыву ўцякаў за мяжу
prokuratura.gov.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі