Беларуса, які не хацеў служыць у войску, вярнулі з Расіі і адправілі ў калонію
Суды над ухілістамі праходзяць у розных гарадах Беларусі / Ілюстрацыйнае фота sb.by
Беларуса, які не хацеў служыць у войску, вярнулі з Расіі і асудзілі на паўгода калоніі агульнага рэжыму, піша sb.by. Жыхар Лідскага раёна атрымаў у ваенкамаце позву ў жніўні 2021-га, але на медкамісію не прыйшоў. Паважных прычын у яго не было. Больш таго, мужчына выехаў за мяжу. Яго затрымалі ў Расіі ў пачатку мінулага года. Расіяне выдалі беларуса на радзіму.
Выданне адзначае, што асуджанаму споўнілася 28 гадоў.
Суды над ухілістамі (у тым ліку і паказальныя) праходзяць у розных гарадах Беларусі. Вясной у Брэсце малады чалавек у судзе заявіў, што не з'явіўся ў ваенкамат у названы ў позве тэрмін, бо "не хацеў ісці ў войска" — "баяўся, што адправяць на вайну". Летась на Гродзеншчыне ад прызыву ўхіляўся кожны пяты прызыўнік.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.