У Мінску вынеслі прысуд хлопцу, які замест арміі працаваў мадэллю ў Карэі

У судзе, ілюстрацыйнае фота

У судзе, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Да грамадскіх работ у 360 гадзін прысудзіў райсуд Цэнтральнага раёна Мінска 20-гадовага хлопца, які замест службы войска з'ехаў у Паўднёвую Карэю працаваць мадэллю. Пра гэта піша агенцтва "Мінск-Навіны".

Хлопцу 20 гадоў. Першапачаткова ён атрымаў адтэрміноўку ад войска ў сувязі з навучаннем у ВНУ. Але гэтай вясной маладога чалавека адлічылі "праз непаспяховасць і прагулы заняткаў". Інфармацыю пра гэта адміністрацыя ВНУ перадала ў раённы ваенны камісарыят. У траўні яму нават уручылі позву, але ні на медагляд, ні ў ваенкамат хлопец так і не прыйшоў. Замест гэтага ён амаль на тры месяцы з'ехаў у Паўднёвую Карэю працаваць мадэллю. А калі вярнуўся, даведаўся, што зрабіўся фігурантам крымінальнай справы. Віну на судзе ён прызнаў, кажуць у пракуратуры Цэнтральнага раёна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі