У абласным цэнтры за ўхіленне ад вайсковай службы судзілі 17 чалавек
Ухілістаў судзяць па ўсёй краіне (ілюстрацыйнае фота)
У Магілёве за ўхіленне ад вайсковай службы прыцягнулі да крымінальнай адказнасці 17 чалавек. Як паведамляе БЕЛТА, у асноўным ухілістаў караюць вялікімі штрафамі — ад 2960 да 5550 рублёў. У верасні суд Ленінскага раёна судзіў трох хлопцаў. Найвялікшы штраф — 5,5 тысячы рублёў — атрымаў наймалодшы з іх, 19-гадовы жыхар Магілёва.
Падобныя суды праходзяць па ўсёй краіне. Нярэдка іх робяць паказальнымі. Вясной у Брэсце ў ваенкамаце судзілі 18-гадовага хлопца. Ён прызнаўся, што не хацеў ісці ў войска, бо "баяўся, што адправяць на вайну". А летам беларуса, які не хацеў служыць у войску, вярнулі з Расіі і адправілі ў калонію.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.