Ва Ўсходняй Еўропе, у тым ліку ў Беларусі ўсё болей злоўжываюць апіятамі

Пра гэта гаворыцца ў штогадовай справаздачы Міжнароднага камітэту ААН па кантролі над наркотыкамі. Міжнародныя эксперты паведамляюць, што сярод еўрапейскіх краінаў на дадзены момант Расія застаецца на першым месцы паводле колькасці асобаў, якія злоўжываюць наркотыкамі. У Расіі такіх людзей да 1 мільёна 800 тысяч.

Эксперты канстатуюць, што ў Еўропе расце разнастайнасць наркотыкаў, якія з’яўляюцца прадметам злоўжывання, у тым ліку рэчываў, што не трапляюць пад міжнародны кантроль.

Важным негатыўным фактарам у рэгіёне яны называюць выкарыстанне інтэрнэту для збыту наркотыкаў і здольнасць незаконнага рынка наркатычных рэчываў хутка прыстасоўвацца да зменаў прававога статусу псіхаактыўных рэчываў, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі