Ва Узбекістане прайшлі пратэсты супраць паправак у Канстытуцыю

Ва Узбекістане прайшлі пратэсты супраць паправак у Канстытуцыю

Ва Узбекістане прайшлі вулічныя акцыі пратэсту супраць паправак у Канстытуцыю, якія скасоўваюць суверэнны статус рэспублікі Каракалпакстан (яна знаходзіцца на паўночным захадзе краіны). МУС краіны спрабуе супакоіць грамадзян: "няправільна вытлумачылі рэформу". Сцвярджаецца, што сітуацыю ў горадзе Нукус, сталіцы Каракалпакстана, дзе праходзілі "незаконныя шэсці", сілавікі ўзялі пад кантроль. Акцыі таксама праходзілі ў Чымбаі і Муйнаку. Сярод іх удзельнікаў шмат моладзі. Ёсць даныя пра затрыманні, у тым ліку і мясцовых блогераў.

Як піша ozodlik.org, праект закона аб унясенні правак у Канстытуцыю быў апублікаваны тыдзень таму. У ім прапануецца выключыць згадкі пра тое, што Каракалпакстан — суверэнная рэспубліка, якая валодае правам выхаду са складу Узбекістана на падставе ўсеагульнага рэферэндума яе жыхароў.

Каракалпакстан складае трэцюю частку Узбекістана. У 1930-я ён быў у складзе Казахстана, пасля — РСФСР. У 1936 годзе Каракалпакскую АССР уключылі ў склад Узбекістана. У 1990-м гэтая рэспубліка, як і ўсе савецкія рэспублікі СССР, прыняла дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце. Але не стала незалежнай дзяржавай, праз тры гады падпісала міждзяржаўную дамову аб уваходжанні ў склад Узбекістана на 20 гадоў. Калі гэты тэрмін скончыўся, пра яго "забыліся", а іншадумцаў выціснулі за мяжу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі