Вадзім Скрыпчанка стане галоўным трэнерам "Урала"

Вадзім Скрыпчанка стане галоўным трэнерам "Урала"

Вадзім Скрыпчанка хутчэй за ўсё будзе прызначаны галоўным трэнерам футбольнага клуба "Урал" з расійскага горада Екацярынбург. Пра гэта паведаміў прэзідэнт клуба Рыгор Іваноў, піша "Прессбол".
 
39-гадовы беларускі спецыяліст быў прызначаны выканаўцам абавязкаў трэнера 3 верасня, калі з клуба сышоў Віктар Ганчарэнка.

Іваноў зазначыў, што кіраўніцтва клуба задаволенае працай Скрыпчанкі: "У наступным матчы ён будзе працаваць з прыстаўкай "в.а.", але пасля, думаю, ён ад яе пазбавіцца. Паўтаруся, нас задавальняе тое, як ён працуе".

Нагадаем, папярэднік Скрыпчанкі Віктар Ганчарэнка днямі ўвайшоў у трэнерскі штаб ЦСКА.

Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі