Ваенкам сказаў, чаму ў Лунінцы забіраюць рэзервістаў
Уладзімір Кахавец / media-polesye.by
Ваенны камісар Лунінецкага і Ганцавіцкага раёнаў Уладзімір Кахавец патлумачыў, што жыхароў раёнаў адпраўлюць на вайсковыя зборы ў рамках праверкі боегатоўнасці воінскіх часцей, піша "Медыя-Палессе".
Ваенкам дадаў, што гэта планавае мерапрыемства, якое праводзіцца штогод. Зборы працягнуцца да 35 сутак. Рэзервістамі будзе ўкамплектаваная вайсковая часць, якая падвяргаецца праверцы.
Напярэдадні ў СМІ з'явіліся звесткі, што ў Лунінцы і раёне мужчын масава забіраюць на вайсковыя зборы. За двое сутак у Слонім, дзе знаходзіцца мабілізацыйны цэнтр, з Лунінца вывезлі 200 чалавек.
Паведамлялася, што некаторых забіраюць проста з ложка, не ўручыўшы позву. Прычым мужчыну, якога так забралі, завезлі ў Слонім, дзе яму выдалі позву і адпусцілі дадому: на той момант часць была ўкамплектаваная.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.