Вагнеравец, які ўдзельнічаў у спробе мяцяжу ў РФ, не ведаў, што ідзе на Маскву
ПВК "Вагнер" / Yaremshooter
Найміт ПВК “Вагнер”, які ўдзельнічаў у спробе мяцяжу ў Расіі, “не меў уяўлення” пра тое, што адбываецца. С вагнераўцам пагаварыла BBC.
Глеб (імя зменена) браў удзел у баях за Бахмут на ўсходзе Украіны. Калі пачаўся мяцеж, яго падпадзел знаходзіўся ў акупаванай Расіяй Луганскай вобласці.
Раніцой 23 чэрвеня яму патэлефанавалі і загадалі далучыцца да калоны вагнераўцаў, якая пакідала Украіну. Паводле слоў Глеба, нікому не сказалі, куды рухаецца калона.
“Мы даведаліся, што адбываецца, з Telegram, як і вы”, — сказаў найміт.
У дзень мяцяжу вагнераўцаў у сетках публікавалі здымкі, на якіх мясцовыя жыхары выяўленыя поруч з вагнераўцамі.
“Гэта былі былыя зняволеныя. Ніхто не казаў ім гэтага рабіць, нікому да іх няма справы”, — сказаў Глеб.
Вечарам наступнага дня з Глебам звязаўся адзін з яго начальнікаў і без тлумачэнняў сказаў, што цяпер ён і яго частка павінны вярнуцца на базу ў Луганск.
Вагнераўцы амаль не размаўляць з медыя. Паводле слоў суразмоўцы BBC, вясной камандаванне заявіла наймітам, што тыя, хто пагодзіцца пагаварыць з СМІ, будуць “ануляваныя” — забітыя.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.