Вакцына ад грыпу A (H1N1) з'явіцца ў Беларусі ў другой палове снежня
Вакцына ад грыпу A (H1N1) з'явіцца ў Беларусі ў другой палове снежня. Пра гэта паведаміў намеснік міністра аховы здароўя Роберт Часнойць. Ён нагадаў, што Мінздароўя абвясціла тэндэр на пастаўку вакцыны. Вядуцца перамовы з рознымі фірмамі — вытворцамі вакцыны, у тым ліку з расійскім "Мікрагенам", перадае БелаПАН словы чыноўніка.
Па словах Часнойця, у Беларусі сёлета на розныя прастудныя захворванні (ВРЗ, ВРВІ і г.д.) хварэлі 1,5 млн. чалавек, з іх на грып — 2,4—2,6%. Што датычыць смяротных вынікаў, то, як сцвярджае намеснік міністра, "у асноўным грыпу A (H1N1) там няма, гэта банальныя інфекцыі, з якімі мы пастаянна змагаемся".
Нагадаем, па звестках Мінздароўя, на 23 лістапада ў Беларусі лабараторна пацверджаныя 179 выпадкаў захворвання на пандэмічны грып A (H1N1), у тым ліку за час эпідэмічнага ўздыму захворвання — 153 выпадкі.
Па стане на 19 лістапада вірус грыпу A (H1N1) выяўлены ў 13 чалавек, памерлых ад пнеўманіі.