Вакол "Беларускіх Мальдзіваў" выкапалі траншэі, каб не ездзілі турысты

Краснасельскія кар'еры пад Ваўкавыскам, якія за маляўнічыя пейзажы клічуць "Беларускімі Мальдзівамі", сёлета закрылі канчаткова. Іх нават абкапалі глыбокімі траншэямі па некалькі метраў глыбінёй, каб турысты не маглі туды даехаць.

Такая інфармацыя прагучала ў эфіры тэлеканала "СТВ". Патруляваць кар'еры будуць дружыннікі з Краснасельскага прадпрыемства, якое здабывае там крэйду.

А для змагання з турыстамі закупілі нават эвакуатар. На прадпрыемстве па вытворчасці будаўнічых матэрыялаў кажуць пра бактэрыі, якія ёсць у вадзе і глыбіню кар'ераў да 50 метраў.

Фота: 360pano.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі