Валерый Сахашчык: з сакавіка мне перасталі выплочваць вайсковую пенсію

Валерый Сахашчык / фота з асабістага архіву
 
Валерый Сахашчык / фота з асабістага архіву  

Валерый Сахашчык лічыць указ Лукашэнкі пра пазбаўленне яго вайсковага звання "самай маленькай з праблем, якая існуе ў сённяшнім свеце". Пра гэта ён заявіў у каментары сайту zerkalo.io.

Як згадвае Сахашчык, у 2001 годзе яго незаконна абышлі з прысваеннем звання палкоўніка: "Тады дакументы ляжалі на подпісы, але органы контрразведкі нібыта далі нейкую інфармацыю пра мяне. Яна не пацвердзілася, але ўжо ўсё [было позна]. Цяпер мяне незаконна пазбавілі звання падпалкоўніка. Я думаю, што калі-небудзь усё вернецца ў межы закона і здаровага сэнсу".

Па словах Сахашчыка, з сакавіка 2022-га яму заблакавалі выплату вайсковай пенсіі. Тлумачэнняў на гэты конт не было.

"Думаю, у агляднай будучыні ўсё гэта скончыцца, краіна вернецца ў прававое поле", — мяркуе экс-падпалкоўнік.

Як распавядала Еўрарадыё, Лукашэнка пазбавіў званняў каля 80 экс-сілавікоў, якія перайшлі ў апазіцыю да мінскага рэжыму. Сярод іх — прадстаўнік па патыннях абароне і нацбяспекі ў Аб'яднаным пераходным кабінеце Валерый Сахашчык і ягоны сын Аляксандр.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі