Валянціна Талкунова трапіла ў лякарню пасля канцэрта ў Магілёве

Народная артыстка Расіі Валянціна Талкунова пасля канцэрта ў Магілёве трапіла ў лякарню з сардэчным прыступам. Пра гэта Еўрарадыё распавёў арганізатар мерапрыемства Яраслаў Бондар: Яраслаў Бондар: “Учора яна выступала з канцэртам ў Магілёве. Пасля канцэрта з ёй здарыўся сардэчны прыступ. У дадзены момант яна знаходзіцца ў лякарні Магілёва і як мінімум некалькі дзён яшчэ там правядзе”.

Па словах Яраслава, канцэрт спявачкі, запланаваны на 17-га лютага ў Мінску, перанесены на сакавік:

Яраслаў Бондар: “Мы ў сваю чаргу паспелі ўжо стэлефанавацца, абмеркаваць і перанесці канцэрт з 17-га лютага, запланаваны на сёння ў Мінску, на 11-га сакавіка”.

Квіткі, набытыя прыхільнікамі расійскай спявачкі на лютаўскі канцэрт, будуць сапраўдныя і ў сакавіку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі