Вандалы зламалі крыж на месцы сталінскіх расстрэлаў пад Оршай
Невядомыя вандалы зламалі крыж, усталяваны актывістамі на месцы пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій каля Магілёўскай шашы пад Оршай, піша сайт orsha.eu.
Пра месцы расстрэлаў людзей у сталінскія часы ў Оршы было вядома даўно. Аднак помнік ахвярам паспелі паставіць толькі на Кабыляцкай гары. Каля Магілёўскай шашы мясцовыя актывісты ў 2018 годзе паставілі невялікі крыж з шыльдачкай.
Паведамляецца, што да гэтага месца прыязджалі дэлегацыі, наведнікі прыносілі кветкі і г.д.
Але цяпер невядомыя зламалі крыж і знеслі шыльдачку.
У месцы масавых пахаванняў ахвяраў у Курапатах пад Мінскам вандалы перыядычна ламаюць крыжы, знішчаюць мемарыяльную "лавачку Клінтана" і г.д. Амаль ніколі мііліцыя не знаходзіць парушальнікаў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.