Варшава не змірыцца з тым, як у Мінску ставяцца да палякаў

Міністэрства замежных спраў Польшчы / Прэс-служба МЗС РП
Міністэрства замежных спраў Польшчы / Прэс-служба МЗС РП

Беларускія ўлады абыходзяцца з прадстаўнікамі польскай меншасці як з закладнікамі, заявіў кіраўнік польскага МЗС Збігнеў Раў. Паводле яго слоў, Варшава ніколі з гэтым не змірыцца. Словы Раў прыводзіць БелаПАН. Журналісты агенцтва папрасілі міністра пракаментаваць сітуацыю з журналістам, актывістам неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэем Пачобутам. Ён у зняволенні амаль паўтара года.

Польскі міністр таксама адзначыў, што палітыка, якую праводзіць у дачыненні да Польшчы рэжым Аляксандра Лукашэнкі, "заслугоўвае самага жорсткага асуджэння".

Анджэя Пачобута затрымалі 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі. Частку з іх потым адпусцілі ў абмен на абяцанне пакінуць Беларусь.  Кіраўніца Саюза Анжаліка Борыс і Анджэй Пачобут адмовіліся з'язджаць з краіны. Пазней з'явілася інфармацыя, што ў Борыс у зняволенні пагоршылася здароўе, у сакавіку 2022 года яе перавялі пад хатні арышт.

Анджэя Пачобута абвінавачваюць паводле двух артыкулаў: арт. 361 КК РБ (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і арт. 130 (распальванне варожасці або варажнечы). У сярэдзіне жніўня 2022 ён пачаў знаёміцца са справай, гэта значыць, што неўзабаве яе перададуць у суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі