Вашынгтон рыхтуе новыя санкцыі супраць Расіі
ЗША плануюць увесці санкцыі ў фінансавым, энэргетычным і абаронным сектарах эканомікі.
Пра гэта заявіла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф, паведамляе censor.net.ua.
"Злучаныя Штаты ўзгадняюць меры па паглыбленні і пашырэнні санкцый супраць фінансавага, энэргетычнага і абароннага сектараў эканомікі Расіі", - адзначыла Харф. Акрамя таго, прадстаўніца Дзярждэпа падкрэсліла, што Вашынгтон шчыльна супрацоўнічае ў гэтым пытанні з Еўрасаюзам. Раней паведамлялася, што Вашынгтон настойвае на тым, каб ЗША і ЕС увялі супраць Расіі новыя санкцыі з-за сітуацыі ва Украіне.
Фота — AFP