Васіля Парфянкова знайшлі ў светлагорскім ЛПП

Пра гэта паведамляюць праваабаронцы, спасылаючыся на афіцыйную інфармацыю сістэмы ЛПП.



У каментары Еўрарадыё праваабаронца Наста Лойка распавяла:



Лойка: "Мы знайшлі толькі яго месцазнаходжанне. З самім ім, на жаль, сувязі зараз няма — толькі даведаліся месца, дзе ён утрымліваецца. Далей ужо родныя будуць спрабаваць давезці перадачы, сустрэцца..."



Як паведамляе сайт "Вясна", пастанова аб накіраванні Васіля Парфянкова ў лячэбна-працоўны прафілакторый была прынятая судом Першамайскага раёна Мінска яшчэ 4 верасня без яго прысутнасці. Між тым, закон патрабуе, каб такі працэс адбываўся ў прысутнасці падсуднага.



Праваабаронцам не вядома, ці было рашэнне суда выдадзена на рукі Васілю Парфянкову. Але тэрміны, у якія ён мог абскардзіць у касацыйным парадку гэтае рашэнне, ужо прайшлі.



Дарэчы, практыку прымусовай ізаляцыі грамадзян у ЛПП па-за межамі крымінальнага пераследу праваабаронцы разглядаюць як парушэнне правоў чалавека.  

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі