Ватыкан дараваў The Beatles былы “сатанізм”

Ватыкан дараваў The Beatles самаўпэўненае выказванне пра тое, што яны, нібыта, "больш папулярныя чым Ісус Хрыстос".  Гэты гістарычны выраз агучыў Джон Ленан 44 гады таму, у 1966 годзе, чым выклікаў шчырае абурэнне рымскай каталіцкай царквы і яе вернікаў.

Днямі ў афіцыйнай газеце Ватыкана L'Osservatore Romano быў надрукаваны артыкул з прызнаннем заслуг легендарнай ліверпульскай чацвёркі - у параўнанні з якімі выказванне Ленана здаецца царкоўнікам "не такім ужо і важным".

"Так, яны сапраўды ўжывалі наркотыкі, поспех закружыў ім галовы і яны вялі распуснае і нястрыманае жыццё, - гаворыцца ў артыкуле. - Яны нават сказалі, што яны папулярнейшыя за Ісуса. Але калі слухаеш іх песні, усё гэта здаецца далёкім і не мае значэння. Іх прыгожыя мелодыі назаўжды змянілі поп-музыку, і дагэтуль дораць людзям радасць".

Нягледзячы на дараванне і цёплыя словы, Рынга Стар (Ringo Starr) - раскрытыкаваў "прабачэнне" Ватыкана, назваўшы яго абсурдным. "Хіба Ватыкан не назваў нас сатаністамі? І яны яшчэ дагэтуль нас прабачаюць? - заявіў экс-бітл. - Я думаю, у Ватыкана ёсць тэмы больш важныя чым Бітлз, няхай бы пра іх і казалі".

Фота: www.thehollywoodnews.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі