Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу
Ваўкавыскі гісторык Андрэй Колас пасля 10 сутак за кратамі з'ехаў за мяжу — у Польшчу. "Я ў бяспецы", — піша ён у Facebook.
Пра тое, як яго затрымлівалі, як дапытвалі, пра знаходжанне за кратамі Колас абяцае распавесці пазней.
Сямёра сілавікоў са шчытамі і зброяй уварваліся ў дом гісторыка і выкладчыка курсаў "Мова Нанова" ў Ваўкавыску Андрэя Коласа 27 верасня. Фармальнай нагода для візіту назвалі праверку паляўнічай зброі. Далей быў адміністрацыйны арышт.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.