Ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч ужо тыдзень галадае за кратамі
Ужо тыдзень галадае за кратамі ваўкавыскі прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч. Ён патрабуе максімальна хуткага завяршэння расследавання справы альбо вызвалення пад падпіску аб нявыедзе яго, а таксама Ўладзіміра Асіпенкі і Юрыя Лявонава. Нагадаем, Аўтуховіч, Асіпенка і Лявонаў былі затрыманыя ў лютым. Іх вінавацяць у наўмысным знішчэнні маёмасці.
Як паведамляе "Хартыя-97", адвакат Мікалая Аўтуховіча Павел Сапелка нічога не ведае пра стан здароўя галадоўніка. Вызвалення ваўкавыскіх прадпрымальнікаў, якіх праваабаронцы прызнаюць палітзняволенымі, патрабуе Каардынацыйная рада прадпрымальнікаў Беларусі.