Ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў выйшаў на волю

У следчым ізалятары застаюцца Мікалай Аўтуховіч і Ўладзімір Асіпенка
Ваўкавыскі прадпрымальнік Юрый Лявонаў вызвалены з мінскага следчага ізалятара. Пра гэта сайту charter97.org паведаміла дачка бізнесмена.

Прычыны вызвалення пакуль не называюцца, таксама нічога не вядома пра лёс яшчэ двух прадпрымальнікаў Мікалая Аўтуховіча і Ўладзіміра Асіпенкі.

Нагадаем, трое прадпрымальнікаў былі затрыманыя 8-га лютага. Іх вінавацілі ў наўмысным знішчэнні маёмасці. 23 чэрвеня ў адносінах Аўтуховіча распачалі справу за падрыхтоўку да тэрарыстычнага акту.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі