Ваўкавыскі ТГ-канал прызнаны экстрэмісцкім
Суд Ваўкавыскага раёна празнаў экстрэмісцкім Telegram-канал "Ваўкавыск для жыцця Чат", паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.
З просьбай прызнаць ТГ-канал экстрэмісцкім звярнулася пракуратура Ваўкавыскага раёна.
Тлумачэнні выкарыстоўваюцца стандартныя: "У іх змяшчаюцца заклікі да масавых беспарадкаў, хуліганскіх дзеянняў, блакавання руху транспарту, аказання супраціву супрацоўнікам праваахоўных органаў, знішчэння і пашкоджання іх маёмасці ў мэтах перашкоджання іх законнай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў. У іх таксама ёсць каментары з абразамі і пагрозамі на адрас праваахоўнікаў і дзяржаўных службоўцаў, членаў іх сем'яў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.