Вайна і “Кветкі”: як музыка дапамагае перамозе ў вайне — стрым
Скрыншот з відэа
Вайна ва Украіне не пакідае абыякавымі творцаў ва ўсім свеце. І беларусы — не выключэнне. Напрыклад, беларускія музыканты ўжо напісалі не адну песню ў падтрымку Украіны. Днямі з’явіўся новы супольны твор у межах праекта “Слухаць у навушніках” — Ірэна Катвіцкая, Уладзімір Пугач, Барыс Штэрн і Канстанцін Гутман запісалі песьню “Кветкі”. А дзякуючы падтрымцы фундацыі FreeShop Fundacja “ŻYVI” і фонду BYSOL зрабілі візуал да гэтага трэка.
Ці можа творчы чалавек заставацца “па-за палітыкай і вайной” і як агучыць сваю пазіцыю? Як стваралася песня і ці складана было працаваць на адлегласці ў тысячы кіламетраў? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць удзельнікі музычнага праекта “Слухаць у навушніках” Барыс Штэрн, Ірэна Катвіцкая і Канстанцін Гутман.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.